Студэнты БДУ масава захвалілі ўніверсітэт пасля забароны на крытыку
Студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з гумарам паставіліся да нядаўняй забароны з боку кіраўніцтва ўстановы.
Як паведамляла Еўрарадыё, "Правілы ўнутранага распарадку" і Этычны кодэкс БДУ забараняюць студэнтам, магістрантам, аспірантам і іншым навучэнцам, а таксама супрацоўнікам крытычна адгукацца пра ўніверсітэт у СМІ і сацыяльных сетках.
Студэнты факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ ў сваім пабліку ў сацсетцы "Вконтакте" запусцілі флэшмоб з тэгам #хвалимбгу. У гэтых саркастычных допісах яны троляць універсітэт.