Студэнты БДУ судзяцца з універсітэтам з-за вымовы за ўдзел у акцыі пратэсту

Акцыя салідарнасці студэнтаў Інстытута журналістыкі і ФФСН
Акцыя салідарнасці студэнтаў Інстытута журналістыкі і ФФСН

Учора ў мінскім судзе Маскоўскага раёна адбылося папярэдняе пасяджэнне суда па адмене вымоў студэнтам журфака БДУ, паведамляе тэлеграм-канал "Навіны журфака".

Пяцярым студэнтам Інстытута журналістыкі быў абвешчаны вымова за 26 кастрычніка, потым гэтую вымову адмянілі, а яшчэ пазней вынеслі зноў. Галоўная прэтэнзія студэнтаў у тым, што працэдура прымянення дысцыплінарнага спагнання была парушаная, паколькі іх пазбавілі права даць тлумачэнні і пра вымову стала вядома постфактум. 

Інтарэсы Інстытута журналістыкі БДУ прадстаўляў Фёдар Драбеня, намдэкана па выхаваўчай працы. Ён заявіў, што ў студэнтаў, якія выходзілі на акцыю, быў замбіраваны позірк:

"Калі чалавека можна пераканаць, у яго вачах ёсць сумнеў. Калі чалавека ўжо немагчыма пераканаць. Я як выкладчык універсітэта, а за мной яшчэ 15 гадоў стажу ў школе, я выдатна ўсё разумею. І калі вы бачыце замбіраванасць позірку, гэта марнаванне часу і сіл на студэнтаў. Трэба ратаваць тых (і ў дадзеным выпадку я лічу, што мы з адміністрацыяй выратавалі дастаткова многіх) студэнтаў, з якімі можна гаварыць".

Адвакат студэнтаў: "У Кодэксе аб адукацыі прапісана, што за кожнае дысцыплінарнае спагнанне належыць новая тлумачальная. Вы кіраваліся Кодэксам аб адукацыі?" 

Драбеня: "Я кіраваўся разумным сэнсам і адэкватнасцю студэнтаў". 

Адвакат: "На якіх крытэрах будавалася ваша доказная база і чаму менавіта гэтыя студэнты атрымалі вымовы?"

Драбеня: "Яшчэ раз, што за пытанне? З пункту гледжання філолага, гэта два пытанні. Мне хапіла візуальнага кантакту. Я бачыў!"

Адвакат: "Еа працягу якога часу?"

Драбеня: "Мне было дастаткова 5-7 хвілін, каб я ўбачыў".

Адвакат: "Што рабіла студэнтка?"

Драбеня: "Падтрымлівала тое, што адбываецца".

Адвакат: "Якімі дзеяннямі?"

Драбеня: "Мне здаецца, гэта сёмае ці восьмае пытанне, якое вы задаяце. Магчыма, спевамі. Магчыма, воплескамі. Магчыма, лозунгамі. Магчыма".

Наступнае пасяджэнне суду адбудзецца 28 снежня ў судзе Маскоўскага раёна а 14:30, зала 230.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі