Студэнты юрфака БДУ адмовіліся пісаць тлумачальныя за сваю акцыю пратэсту
Студэнтаў юрыдычнага факультэта БДУ 16 верасня выклікалі на факультэцкую камісію па прафілактыцы. Нагодай стала ўчорашняя акцыя: студэнты стаялі на вуліцы з завязанымі вачыма і трымалі ў руках вытрымкі з беларускіх законаў. Гэткім чынам яны пратэставалі супраць таго, што беларускія ўлады ігнаруюць законнасць.
Як піша "Наша Ніва", на пасяджэнне камісіі студэнты прыйшлі з адвакатамі і бацькамі.
Пасля абмену думкамі студэнтам загадалі пісаць тлумачальныя. Аднак будучыя юрысты адмовіліся: яны звярнулі ўвагу, што паводле палажэння аб камісіі тая не мае паўнамоцтваў патрабаваць ад іх нейкія пісьмовыя тлумачэнні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.