Ствараецца Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў

Ствараецца Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў

Арганізуецца Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў. Адпаведны ўказ (№ 49 ад 12 лютага) падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Адзначаецца, што новая структура ствараецца "у мэтах інфармацыйна-аналітычнага забеспячэння дзейнасці дзяржаўных органаў па стратэгічных накірунках знешняй і ўнутранай палітыкі". Інстытут будзе ўдзельнічаць у распрацоўцы дакументаў стратэгічнага планавання, у выпрацоўцы рэкамендацый па ўдасканаленні дзяржаўнай палітыкі ў розных сферах. Плануецца прыцягненне да аналітычных даследаванняў вядучых экспертаў па знешняй і ўнутранай палітыцы, інфармацыйных тэхналогіях і нацыянальнай бяспецы, інфармуе БЕЛТА.

Кіраўніком Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў прызначаны Алег Макараў, які дагэтуль працаваў начальнікам інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Дзяржсакратарыяту Савета бяспекі Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі