Створана кампанія, якая будзе пастаўляць грузінскія прадукты ў Беларусь

Створана кампанія, якая будзе пастаўляць грузінскія прадукты ў Беларусь

Грузія стварыла спецыяльную кампанію, якая будзе пастаўляць грузінскія натуральныя прадукты ў Беларусь. Пра гэта заявіў віцэ-прэм’ер Міхаіл Русы. Паводле яго слоў, гаворка ідзе найперш пра віно, вінаград, сухафрукты. Кампанія ўжо зарэгістравана. “Мы таксама аператыўна за месяц усю працу правялі, — цытуе словы Русага БЕЛТА. — Падабралі аб’ект на 1200 квадратных метраў у Мінску”.

Што да паставак беларускай прадукцыі ў Грузію, то, па словах віцэ-прэм’ера, абмяркоўваецца падпісанне кантракту на 50 трактароў і 25-30 камбайнаў.

Як паведамляла Еўрарадыё, 22-23 сакавіка Грузію з афіцыйным візітам наведае Аляксандр Лукашэнка. У Тбілісі пройдзе грузінска-беларускі бізнес-форум.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі