Суагрэсары: як канкрэтна лукашэнкаўскі рэжым дапамагае Расіі ў вайне — эфір
Уладзімір Жыгар
Лукашэнка шчыра прызнаўся расійскім журналістам у тым, што ён — суагрэсар у пуцінскай вайне супраць Украіны. Што праўда, сенсацыяй гэта не стала, бо пра саўдзел яго асабіста і ўсяго лукашэнкаўскага рэжыму ў ваенных злачынствах расійскіх акупацыйных войскаў ва Украіне ні для каго не сакрэт і не навіна. Пачынаючы з факта, што расійская армія напала на Украіну, у тым ліку і з тэрыторыі Беларусі. Так, сёння нападаў такіх няма, і ракеты з беларускай тэрыторыі па гарадах Украіны не ляцяць, але дапамагаць расійскім акупантам лукашысты не перастаюць. Іншым, але не менш небяспечным чынам.
Што ў інфармацыі пра працу беларускіх прадпрыемстваў на расійскую абаронку зацікавіла прадстаўнікоў BELPOL — што ў гэтым новага? Якім чынам здабывалі інфармацыю і з якімі складанасцямі сутыкнуліся? Ці адрэагавалі замежныя кампаніі і палітыкі на інфармацыю пра ролю прадстаўнікоў лукашэнкаўскага рэжыму ў абыходзе санкцый? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.