Суд над Аляксеем Шыдлоўскім і Паўлам Бароўскім перанесены на 8 жніўня
Сёння ў судзе Партызанскага раёна Мінска павінен быў адбыцца разгляд справы затрыманых учора актывістаў апазіцыі Аляксея Шыдлоўскага і Паўла Бароўскага. Аднак суддзя вырашыла перанесці пасяджэнне на 8 жніўня, а з затрыманых узяць падпіску аб нявыяздзе. Пра гэта Еўрапейскаму радыё паведаміў Аляксей Шыдлоўскі.
“Прычынай гэтаму стала неабходнасць выклікаць сведкаў — супрацоўнікаў КДБ. На сёння іх ніхто не выклікаў, а яны затрымоўвалі мяне з Паўлам, таму без іх удзелу працэс немагчымы. Да 8-га іх будуць шукаць, каб яны з’явіліся на суд”
Паўла Бароўскага абвінавачваюць у антысанітарыі — ён расклейваў улёткі, а абодвум актывістам інкрымінуюць дробнае хуліганства — яны нібыта лаяліся матам, калі іх везлі ў РУУС.