Суд над былым намеснікам старшыні Памежнага камітэта пачнецца 12 лютага
Судовы працэс па справе былога намесніка старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта — начальніка галоўнага ўпраўлення матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння генерал-маёра запасу Яўгена Камарніцкага пачнецца 12 лютага. Як паведамляе БелаПАН, справа будзе слухацца ў ваеннай калегіі Вярхоўнага суда ў адкрытым рэжыме. Былога высокапастаўленнага памежніка вінавацяць у атрыманні хабараў.
Нагадаем, пра ўчыненае злачынства паведаміў на прэс-канферэнцыі 6 сакавіка 2009 года начальнік упраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Генпракуратуры Аляксандр Ракевіч. Па яго словах, падчас расследавання было вызначана, што Яўген Камарніцкі з 2006 года па жнівень 2008 года, з'яўляючыся службовай асобай на адказным становішчы, неаднаразова атрымліваў хабар ад прадстаўнікоў камерцыйных структур за вырашэнне пытанняў, што ўваходзілі ў яго кампетэнцыю і звязаных з падпісаннем дамоваў на правядзенне рамонтна-будаўнічых работ.