Суд над "змоўшчыкамі": Фядута папрасіў адкласці пасяджэнне, бо кепска пачуваецца
На судзе па "змове з мэтай захопу ўлады" Аляксандр Фядута папрасіў адкласці судовае пасяджэнне да панядзелка. Ён заявіў, што кепска пачуваецца, перадае "Спутник".
На гэта суддзя адказаў, што пасяджэнне адкладуць, калі Фядута адчуе, што ягоны стан пагаршаецца.
Раней паведамлялася, што ў Фядуты абвастрэнне падагры. Жонка перадала яму кіёк. Таксама суддзя дазволіў Фядуту даваць паказанні ў судзе седзячы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.