Суддзі абразіліся на заявы, якія брастаўчанін падаваў у... суд

Суддзі абразіліся на заявы, якія брастаўчанін падаваў у... суд

Кобрынскі суд прысудзіў палітвязню Віталю Зарадзею два гады калоніі за абразу сямі суддзяў і Аляксандра Лукашэнкі, паведамляюць праваабаронцы Вясны". Дзяржабвінавачанне прадстаўляў Аляксандр Шыкавецкі, працэс вёў суддзя Вадзім Здановіч.

Як заявіў бок абвінавачання, Зарадзей падаваў у канцылярыі судоў іскавыя заявы, дзе дапускаў "негатыўную ацэнку" (як мяркуе экспертыза) у дачыненні да суддзяў і Лукашэнкі. Пазовы мужчына адносіў у Брэсцкі Дом правасуддзя 28 верасня, 15 і 30 кастрычніка, 7 і 17 снежня 2020 года, а таксама 14 студзеня і 9 сакавіка 2021-га.

Пацярпелымі па справе сталі наступныя суддзі: Аляксей Карагода, Пётр Баброўскі, Таццяна Пракапчук, Анастасія Бразінская, Андрэй Грушко, Алена Кавальчук і Алена Карпава

На суд ніхто з абражаных не з'явіўся. Абразы на працэсе таксама агучаныя не былі: гэтую частку пасяджэння зрабілі закрытай.

Зарадзей, якога з 29 сакавіка трымаюць пад вартай сваю віну не прызнаў.

На працэсе пракурор, як пішуць праваабаронцы, заявіў, што ў брастаўчаніна ёсць абцяжваючая акалічнасць — непагашаная судзімасць. Аднак Зарадзея судзілі ўпершыню. Высветлілася, што пракурор назваў гэтай абцяжваючай акалічнасцю першую з заяваў, за якую Зарадзея акурат судзілі. 

Суддзя Здановіч прызнаў Зарадзея вінаватым. Ён асудзіў брастаўчаніна па складанні пакаранняў на два гады калоніі агульнага рэжыму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі