Зборная Беларусі па гандболе заняла на чэмпіянаце Еўропы 10-е месца

Зборная Беларусі па гандболе заняла на чэмпіянаце Еўропы 10-е месца

22 студзеня ў Вене беларускія гандбалісты маглі перамагчы аўстрыйцаў і ўвайсці ў першую васьмёрку на чэмпіянаце Еўропы. Аднак не атрымалася. Матч з гаспадарамі першынства быў нялёгкі, беларусы здолелі да апошніх хвілін захоўваць невялікую перавагу, якую здабылі яшчэ ў першым тайме. Аднак у канцоўцы суддзі пачалі закрываць вочы на парушэнні, учыненыя супраць беларускіх гульцоў, не залічылі гол, закінуты нашай камандай з фінальнай сірэнай. Вынік — 36:36 (19:17). З іншага боку, нашы гандбалісты самі вінаватыя, што не захавалі перавагу ў ліку, якую мелі на працягу матча.

Зборная Беларусі набрала 3 ачкі і заняла ў групе 5-е месца (4-е ў аўстрыйцаў), а на чэмпіянаце — 10-е месца. Каманда Юрыя Шаўцова прайграла ўсе матчы з топ-сапернікамі, але выйграла ў роўных сабе зборных (выключэнне — нічыя з аўстрыйцамі).

На першым этапе зборная Беларусі прайграла Харватыі (23:31), выйграла ў Сербіі (35:30) і Чарнагорыі (36:27). У наступны раўнд выйшлі харваты і беларусы (апошнія без ачкоў). Далей было паражэнне ад немцаў (23:31), перамога над чэхамі (28:25) і паражэнне ад іспанцаў (28:37).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі