Суды па “cправе Коржыча” пачнуцца пасля 9 красавіка

Суды па “cправе Коржыча” пачнуцца пасля 9 красавіка

Суды па “cправе Коржыча” пачнуцца пасля 9 красавіка. Пра гэта Еўрарадыё распавяла Святлана Коржыч — маці радавога, якога 3 кастрычніка 2017 года знайшлі павешаным на тэрыторыі 72-га Аб'яднанага навучальнага цэнтра ў Печах.

Суды па “cправе Коржыча” пачнуцца пасля 9 красавіка

“Сказалі, папярэдняе расследаванне павіннае скончыцца 9 красавіка. Гэта мне тэлефанавалі з Генпракуратуры. Я кажу: “Вы, можа, ужо да ўрадавых узнагародаў рыхтуеце забойцаў майго сына?”. – “А што вы так утрыруеце?”. А я не ўтрырую. Я ж бачу, што ўсё спускаецца на тармазах. Вось, бабуля [Сашы Коржыча] памерла. Можа, чакаюць, што і я памру, і не застанецца зацікаўленых асобаў”, – распавядае Святлана Коржыч.

Днямі ў cуд Барысаўскага раёна паступіла ўжо трэцяя крымінальная справа па нестатутных адносінах у Печах. Абвінавачаным праходзіць “сяржант Б.” – па версіі следства, цягам некалькіх месяцаў ён чыніў гвалт над салдатамі. У судзе Еўрарадыё паведамілі, што “сяржант Б.”, працэс над якім пачнецца неўзабаве, служыў у той жа вайсковай часці №43064, у якой праходзіў тэрміновую службу Аляксандр Коржыч.

Следства лічыць даказаным, што “сяржант Б.” сістэматычна патрабаваў у падначаленых, каб тыя куплялі яму каву і цыгарэты. Таксама з 16 ліпеня па 14 кастрычніка 2017 года ён забіраў у шарагоўцаў смартфоны. Пабачыўшчы, як шарагоўцы карыстаюцца забароненымі ў войску мабільнікамі з камерай, ён не дакладваў пра гэта кіраўніцтву, а проста забіраў смартфоны, а потым тэлефанаваў з іх за кошт былых уладальнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі