Судзяць дырэктара сеткі будаўнічых крам "Мацярык"
Аляксандр Аполька
У Мінску судзяць дырэктара сеткі будаўнічых крам "Мацярык" Аляксандра Апольку. Яго абвінавачваюць у "актыўным удзеле ў дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак". 26 снежня справу бізнесмена пачаў разглядаць суд Кастрычніцкага раёна сталіцы, суддзя — Іна Сівец.
Апольку затрымалі ў жніўні. Сілавікі тады называлі яго "незадаволеным буржуем" і прымушалі назваць свой заробак. Бізнесмена абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыях пратэсту 2020 года.
"Мацярык" — буйная сетка будаўнічых гіпермаркетаў. Пяць яе крамаў працуюць у Мінску, Брэсце, Гродне і Віцебску.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.