Супраць мінчанкі, у якой у 2020-м забіралі сына, распачалі крымінальную справу
Алена Лазарчык з сынам Арцёмам
У дачыненні да мінскай актывісткі Алены Лазарчык, у якой восенню 2020 года спрабавалі забраць сына, распачалі крымінальную справу, паведамляюць праваабаронцы. Актывістку "Еўрапейскай Беларусі" затрымалі яшчэ 30 снежня. 7 студзеня яе перавялі ў СІЗА і прад'явілі абвінавачванне па арт. 342 КК РБ (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Імя Алены Лазарчык стала вядома пасля таго, як органы апекі восенню 2020 года паспрабавалі забраць яе шасцігадовага сына Арцёма ў прытулак. У адзін з дзён Алена не паспела своечасова забраць хлопчыка з прадлёнкі. Яе ў той дзень затрымалі, і не выпускалі з РУУС да позняга вечара. Калі ж яна выйшла, даведалася, што педагогі школы, дзе вучылася дзіця, перадалі хлопчыка ў прытулак. Забраць і адстаяць сына ёй тады ўдалося, у тым ліку дзякуючы падтрымцы людзей — ля прытулку, калі стала вядома аб гэтай гісторыі, сабралася некалькі соцень чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.