Алена Лазарчык забрала свайго 6-гадовага сына з прытулку ФОТАФАКТ
Алена Лазарчык з сынам / TUT.by
Актывістка "Еўрапейскай Беларусі" Алена Лазарчык забрала свайго 6-гадовага сына Арцёма з сацыяльна-педагагічнага цэнтра Фрунзенскага раёна Мінска. Ля варот прытулку апладысментамі яе сустрэлі больш за 200 чалавек.
Хлопчыка адвезлі ў прытулак, таму што 17 верасня Алена не паспела забраць яго са школы. Маці тлумачыць, што яе затрымалі каля 16:00 і пратрымалі пад вартай некалькі гадзін без тлумачэння прычын. За гэты час супрацоўнікі школы змаглі патэлефанаваць у органы апекі і папячыцельства, хоць маглі проста патэлефанаваць іншым дарослым сваякам хлопчыка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.