Супрацоўнікі РНПЦ "Маці і дзіця" заступіліся за звольненага Андрэя Вітушку
Супрацоўнікі РНПЦ "Маці і дзіця" падалі калектыўны зварот на імя дырэктара С. Васільева. Яны просяць працягнуць кантракт з анестэзіёлагам-рэаніматолагам Андрэем Вітушкам.
У звароце, які публікуе ТГ-канал "Белыя халаты. Рэзерв", гаворыцца, што за час працы Вітушка "зарэкамендаваў сябе як лекар анэстэзіёлаг-рэанімтолаг з найвышэйшымі прафесійнымі навыкамі і ўменнямі. Асабістыя якасці Вітушкі Андрэя Мікалаевіча: гонар, годнасць, гуманізм, сумленнасць, адданасць прафесіі, — высока цэняцца ў калектыве".
Андрэй Вітушка — кандыдат медыцынскіх навук, доктар вышэйшай катэгорыі з амаль 20-гадовым стажам. 16 лістапада стала вядома, што кіраўніцтва РНПЦ "Маці і дзіця" не працягвае працоўны кантракт з ім.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.