РНПЦ "Маці і дзіця" не працягвае кантракт з Андрэем Вітушкам
Кіраўніцтва РНПЦ "Маці і дзіця" вырашыла не працягваць кантракт з анастэзіёлагам-рэаніматолагам Андрэем Вітушкам. Ён — кандыдат медыцынскіх навук, доктар вышэйшай катэгорыі з амаль 20-гадовым стажам. Да таго ж Вітушка — адзін з самых медыйных дактароў краіны, ён ніколі не баяўся не толькі выступаць на медыцынскія тэмы, але і гаварыць пра тую ж нацыянальную ідэю. Выдатна валодае беларускай мовай.
"Паведамленне падрыхтавалі значна раней, чым за месяц, — піша ў Facebook пра тое, як звальнялі Андрэя, яго жонка Крысціна Вітушка. — Пусцілі чуткі. Даслалі поштай. І кантрольным стрэлам прыйшлі а 7-й раніцы пасля начнога дзяжурства з выездам да кавідных дзетак, каб злавіць і пераканацца, што падпісаў. Подла".
На відэа — гутарка з Вітушкам у студыі Еўрарадыё ад жніўня 2020-га, калі ён выйшаў на волю з Акрэсціна пасля адміністрацыйнага арышту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.