Сусветны банк заклікае ўлады Беларусі забяспечыць дыстанцыяванне

Сусветны банк заклікае ўлады Беларусі забяспечыць дыстанцыяванне

Сусветны банк заклікае ўлады Беларусі выконваць рэкамендацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў барацьбе з распаўсюдам COVID-19. Кіраўнік прадстаўніцтва згаданага банка Алекс Крэмер нагадвае ў Facebook, што маецца на ўвазе: трэба "адкласці масавыя мерапрыемствы, скараціць фізічную прысутнасць на працоўных месцах і ў навучальных установах, а таксама скараціць колькасць перамяшчэнняў, якія не носяць абавязковага характару".

16 чэрвеня падчас паездкі ў Гродна Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў свеце ёсць зацікаўленне беларускім досведам у барацьбе з распаўсюдам каранвіруса. Ён згадаў Сусветны банк, які хацеў спачатку аказаць дапамогу Беларусі каля 90 мільёнаў долараў, а цяпер нібыта гатовы прафінансаваць 300 мільёнаў долараў. Пра ўмовы Лукашэнка не згадаў, але сказаў, што "гэты няшчасны вірус аслабеў".

Крэмер пацвердзіў жаданне Сусветнага банка прафінансаваць лячэнне ў Беларусі пацыентаў з COVID-19. Зразумела, пры выкананні згаданых вышэй умоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі