Сутыкненне цягнікоў у Швейцарыі: загінуў машыніст, 35 параненых (відэа)
Прычына лабавога сутыкнення двух цягнікоў у горадзе Гранж-прэ-Марнан дагэтуль невядомая.
Здарэнне адбылося ў панядзелак каля 20-й гадзіны па беларускім часе. Спачатку паведамлялася пра 44 параненых, цяпер інфармацыю ўдакладнілі: пацярпелі 35 чалавек. Выратавальнікі знайшлі ў дэфармаваным лакаматыве цела аднаго з машыністаў, які загінуў. Верагодна, ён стаў адзінай ахвярай інцыдэнта, адзначае РІА "Новости".
Нагадаем, 24 ліпеня трагедыя здарылася ў Іспаніі, дзе з рэек сыйшоў хуткасны цягнік, яго вагоны перавярнуліся. Загінулі 79 чалавек, яшчэ 139 атрымалі раненні.
Фота — Reuters, AFP