Святлана Ціханоўская правяла перамовы ў Сенаце ЗША

Святлана Ціханоўская правяла перамовы ў Сенаце ЗША

20 ліпеня Святлана Ціханоўская сустрэлася з дзвюхпартыйнай групай сенатараў ЗША, паведамляе яе прэс-служба. 

Як распавядала Еўрарадыё, сенатары стварылі дзвюхпартыйную групу "Сябры Беларусі", куды ўвайшлі як прадстаўнікі рэспубліканцаў, так і дэмакратаў. 

Ціханоўская абмеркавала з кіраўніком Камітэта Сената ЗША па міжнародных адносінах Робертам Менендэсам і яго камандай, як скаардынаваць падтрымку Беларусі паміж ЗША і ЕС. Паведамляецца, што Менендэс прымаў беларуску ў зале, дзе традыцыйна праходзяць прыёмы лідараў дзяржаў.

Таксама Ціханоўская сустрэлася з шырокай групай сенатараў. Сенатар Дэн Саліван называў яе пры звароце "мадам прэзідэнт" і выказваў падтрымку ўсім беларусам у яе асобе.

На сустрэчах беларускі палітык расказвала аб рэпрэсіях з боку рэжыму і ўзаемападтрымцы беларусаў. Яна падзякавала сенатарам за адзінства ў падтрымцы беларусаў і заклікала іх узмацняць ціск на рэжым і дапамогу для народа Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі