Сябра журы "Еўрабачання": Беларусам трэба зрабіць немагчымае і аўтэнтычнае
Іскуі Абалян лічыць, што выступ беларускага дуэта Uzari & Maimuna быў на ўзроўні, але “тут жа, ведаеце — як карта ляжа”.
Беларуская спявачка Іскуі Абалян, якая сёлета ўваходзіць у склад беларускага журы "Еўрабачання", лічыць што нашым прадстаўнікам на еўрапейскім песенным конкурсе проста не пашанцавала.
“Так вызначыла еўрапейскае журы ўнутры іншых краін, што тут паробіш, — каментуе нявыхад у фінал Uzari & Maimuna Іскуі Абалян. — Але гэта не значыць, што яны дрэнна выступілі! Я лічу, Юзары вельмі дужым музыкам з добрым густам і яскравай індывідуальнасцю, таму… тут жа ведаеце, як карта ляжа. Натуральна, былі і мацнейшыя нумары ў іншых выканаўцаў, але да гэтага трэба ставіцца як да снегу зімой. Я не ведаю, што трэба зрабіць беларускаму артысту, каб выскачыць у плюс. Трэба зрабіць нешта немагчымае і аўтэнтычнае”.
Спявачка перакананая, што сам факт выступу ў Вене — ужо вельмі добры. Тым больш, што Беларусь параўнальна нядаўна ўдзельнічае ў Еўрабачанні, якое мае шмат сваіх традыцый.
“Мы ж толькі пачалі развівацца ў гэтым накірунку, — дадае Іскуі. — Таму і не трэба так сур’ёзна ставіцца да гэтага конкурсу”.
Нагадем, прадстаўнікі Беларусі Uzari & Maimuna выступілі ў першым паўфінале Еўрабачання-2015. Па выніках галасавання журы і гледачоў песня "Time" нашага дуэту не трапіла ў дзесятку лепшых, а адпаведна не выйшла ў фінал.
Аляксандр Саладуха: Нашы нумар і выкананне на Еўрабачанні былі ніякія
Фота: eurovisionary.com