Сям'і памерлага журналіста "Медыя-Палесся" неабходна дапамога

Сям'і памерлага журналіста "Медыя-Палесся" неабходна дапамога

Рэдакцыя выдання "Медыя-Палессе" аб'явіла збор сродкаў для дапамогі сям'і памерлага 11 красавіка журналіста Васіля Мацкевіча. У Мацкевіча застаўся старэнькі бацька і 18-ці гадовы сын-студэнт, якому патрэбна аперацыя. 

Васіль Мацкевіч памёр у адзяленні рэанімацыі Пінскай цэнтральнай бальніцы. У яго было запаленне лёгкіх. Пасля гэтага рэдактару выдання Святлане Гарда пазванілі з Пінскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і запыталіся пра тое, як журналісты працавалі ў апошні час. Нягледзячы на тое, што праца была дыстанцыйнай, у офісе будзе праведзена дэзінфекцыя. Вядома, што ў памерлага журналіста ўзяты тэст на каранавірус.

Па словах былой жонкі Мацкевіча, падчас апошняй тэлефоннай размовы журналіст вельмі цяжка дыхаў і не мог нармальна гарварыць. Сын Васіля змешчаны ў інфекцыйную бальніцу ў Малоткавічах. Ён знаходзіцца ў асобнай палаце.

 

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі