Сям'і Рамана Бандарэнкі далі дазвол на пахаванне
Сям'я Рамана Бандарэнкі не можа знайсці залу для развітання. Таму дата пахавання пакуль невядомая. Пра гэта стрыечная сястра загінулага мічнука Вольга Кучарэнка расказала ў эфіры "Настоящего времени".
Жанчына кажа, што ў адной зале ім спярша самі прапанавалі свае паслугі: "А на наступны дзень затэлефанавалі і сказалі, што вымушаныя нам адмовіць. Таму, каб пазбегнуць паўторна такой жа сытуацыі, мы вырашылі адкласці гэтыя мерапрыемствы на самы апошні момант, калі нам будзе выдадзены дазвол на пахаванне. Тады мы адразу пачнём гэтым займацца".
Дазвол на пахаванне сям'я атрымала дзень таму. Родным не патлумачылі, што адбывалася з целам Рамана Бандарэнкі.
Прычынай смерці Рамана названая чэрапна-мазгавая траўма, іншыя падрабязнасці сваякі пакуль не ведаюць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.