Сямігадовы хлопчык з Гомеля стаў чэмпіёнам ЗША па шахматах
Сямігадовы гамяльчук Ягор Грынько стаў пераможцам Нацыянальнага юнацкага шахматнага чэмпіянату ЗША ў сваёй узроставай катэгорыі, піша tut.by.
Усяго паўгода таму школьнік прыехаў з сям'ёй жыць у амерыканскі горад Фостэр Сіці. Яго бацькі — айцішнікі, якія працуюць там паводле кантракта.
Гуляць у шахматы Ягора пару гадоў таму навучыла мама. Потым ён пачаў займацца шахматамі ў Гомельскай СДЮШАР-3 з трэнерам Марынай Церашковай.
Да перамогі ў чэмпіянаце ЗША Ягор Грынько паспеў атрымаць перамогі і ў чатырох іншых мясцовых турнірах.