Сям'я памежніка, які загінуў на мяжы з Польшчай, збіралася з'ехаць у Германію
Роберт Цімафееў / vk.com
Сям'я беларускага памежніка, які загінуў на мяжы з Польшчай, збіралася з'ехаць у Германію — яны этнічныя немцы. Аднак да яго прызыву аформіць дакументы не паспелі, таму вырашылі застацца ў Беларусі, пакуль ён служыць, піша "Зеркало".
Пра "знойдзены труп вайскоўца з прыкметамі суіцыду" ў Абяроўшчыне ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці ў памяшканні аддзялення памежнага кантролю "Высока-Літоўск" 20 сакавіка паведаміла прэс-служба Брэсцкай памежнай групы. "Зеркало" ж даведалася імя і прозвішча загінулага: Роберт Цімафееў. Яму было 19 гадоў. У сям'і не вераць у версію пра суіцыд. Памежнік быў кухарам.
У Цімафеева пяць братоў і сясцёр. Яны жылі ў Мінску. Рыхтуючыся эміграваць у Германію, яны перайшлі на сваё нямецкае прозвішча Крэйбрынг. Ці паспеў змяніць сваё прозвішча Роберт, невядома.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.