Сям'я з Асіповічаў прадавала наркотыкі дзецям-інвалідам

Суд Асіповіцкага раёна асудзіў трох жыхароў Асіповічаў 29, 28 і 24 гадоў за незаконны абарот наркотыкаў. У ліку асуджаных — маладая жанчына, паведамляе БелаПАН.

Як устанавіў суд, мужчына з некалькімі судзімасцямі (у тым ліку за незаконны абарот наркотыкаў) і яго жонка пастаўлялі наркотыкі на тэрыторыі школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем функцый апорна-рухальнага апарата. Суд прызначыў ім пазбаўленне волі на 11 і 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Трэці жыхар Асіповічаў набываў у сямейнай пары наркотыкі (міксы) для перапродажу іншым асобам. Яго асудзілі на 9 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Асуджаныя не прызналі сябе вінаватымі і абскардзілі прысуд у Магілёўскім абласным судзе. На пачатку сакавіка калегія па крымінальных справах Магілёўскага аблсуда пакінула іх скаргу без задавальнення.

Фота — narkotik-net.at.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі