Сярэдні конкурс у БДУ на платнае навучанне склаў 1,5 чалавека на месца
У Беларускім дзяржаўным універсітэце сярэдні конкурс на платную форму навучання склаў 1,5 чалавека на месца. На дзённую платную форму навучання залічаныя 1912 абітурыентаў, на завочную — 767. Такія лічбы агенцтву "Мінск-Навіны" назвалі ў прэс-службе ўніверсітэта.
47,3% першакурснікаў складуць мінчукі. Большую частку новаспечаных студэнтаў складаюць дзяўчаты — 65,7%.
Сярэднюю школу або сярэднюю спецыяльную навучальную ўстанову з адзнакай скончылі 187 залічаных абітурыентаў, 45,7% — выпускнікі ліцэяў і гімназій. Амаль кожны трэці (28%) абітурыент залічаны па агульным конкурсе па выніках ЦТ і набраў больш за 300 балаў, больш за 200 балаў было ў 88,3%.
Самыя высокія прахадныя балы былі на спецыяльнасці "Інфармацыя і камунікацыя" (336), "Міжнароднае права" (326), "Лінгвакраіназнаўства" (309), "Інфарматыка" (300), "Прыкладная інфарматыка" (293), "Прыкладная матэматыка" (291), "Правазнаўства" (290), "Хімія лекавых злучэнняў" (288), "Актуарная матэматыка" (282), "Міжнародныя адносіны" (281).
На завочнай платнай форме навучання самыя высокія прахадныя балы былі на спецыяльнасці "Правазнаўства" (214) і "Матэматыка і інфармацыйныя тэхналогіі" (213).