Сярэдні заробак у Расіі амаль на 3.5 мільёна вышэйшы за беларускі

Сярэдні заробак у Расіі амаль на 3.5 мільёна вышэйшы за беларускі

Сенсацыйная навіна: “Сярэдні заробак у Расіі зраўняўся з заробкамі ў Беларусі” на расійскіх парталах выклікала актыўнае абмеркаванне ў байнэце. Еўрарадыё таксама параўнала заробкі ў суседніх краінах і высветлілася, што нічога такога не адбылося.

Паводле дадзеных Федэральнай службы дзяржаўнай статыстыкі Расіі ў сакавіку 2016 года сярэдні заробак склаў 35501 расійскі рубель. Па курсе Нацбанка (у сакавіку расійскі рубель мянялі на 293 беларускія) атрымліваецца 10 401 793 беларускія рублі. Паводле Белстата, сярэдні заробак па краіне за той жа сакавік склаў 7 094 521 беларускі рубель. Адпаведна, наш заробак на 3 307 272 меншы, чым у Расіі.

У артыкуле, з якога пачалося абмеркаванне, параўноўваліся сярэднія заробкі ў Расіі за 2015 год з заробкамі ў Беларусі за дакрызісны 2013 год. А таксама параўноўваліся заробкі ў абедзвюх краінах за 2015 год але з улікам парытэту пакупніцкай здольнасці. Акурат па гэтым паказчыку беларусы і дагналі расіян.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі