Сяргей Чэрачэнь у прамове на БТ раскрытыкаваў "Табакеркі" і "Дана холдынг"

Сяргей Чэрачэнь у прамове на БТ раскрытыкаваў "Табакеркі" і "Дана холдынг"

У сваёй прамове на БТ увечары 28 ліпеня Сяргей Чэрачэнь раскрытыкаваў зліццё дзяржавы з асобнымі бізнэсоўцамі. 

Як прыклад ён згадаў усюдыісныя "Табакеркі", але не наважыўся назваць уладальніка гэтай сеткі — Аляксея Алексіна. Кандыдат у прэзідэнты згадаў, што беларусы пісалі петыцыі супраць "Табакерак", але ўлады праігнаравалі гэтыя звароты. 

Таксама раскрытыкаваў ён і сербскую кампанію "Дана Холдынг". Па словах палітыка, гэтая кампанія атрымлівае без тэндараў смачныя кавалачкі ў Мінску і забудоўвае іх. Пры гэтым, па словах Чэрачня, "Дана холдынг" абяцае ледзь не жытло з гандоламі, як у Дубаі, а будуе звычайныя дамы і нават без парковак. 

"Калі ўлада выдае набліжаным асаблівыя прывілеі — гэта карупцыя", — канстатаваў ён. Па словах Чэрачня, бізнэс зацікаўлены ў адсутнасці карупцыі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі