Сяргей Ціханоўскі пераведзены ў Магілёўскую калонію
Палітзняволены Сяргей Ціханоўскі пераведзены ў магілёўскую калонію. Пра гэта паведамляе праваабарончы тэлеграм-канал @MAYDAYMog. Тут блогер будзе адбываць сваё пакаранне: яго асудзілі на 18 гадоў калоніі ўзмоцненана рэжыму.
Сяргея Ціханоўскага затрымалі 29 траўня 2020 года ў Гродне падчас перадвыбарчага пікету. Яго абвінавацілі па чатырох артыкулах крымінальнага кодэксу, у тым ліку арганізацыі масавых беспарадкаў і перашкаджэнні ажыццяўленню выбарчых правоў.
Эксперты называюць прысуд Ціханоўскаму "паказальна суровым".
"Гэта ён прыдумаў крыўдны мем пра вусатае насякомае, якое трэба прыбіць тапкам, — мяркуе палітычны аналітык Аляксандр Класкоўскі. — Я думаю, цяпер ён расплачваецца і за сваю палітычную апазіцыйнасць, і за сваю харызму, за вострую палітычную сатыру".
Лісты Святланы Ціханоўскай да мужа не даходзяць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.