Сёлета Латвія пачне будаваць плот на мяжы з Беларуссю
Сёлета Латвія пачне будаваць плот на мяжы з Беларуссю. Пра гэта паведаміў латвійскі міністр унутраных спраў Рыхардс Казлоўскіс. Паводле яго слоў, у 2018 годзе будзе завершанае будаўніцтва падобнага плоту на мяжы з Расіяй, яго агульная даўжыня — 93 км. На мяжы з Беларуссю з’явіцца 120-кіламетровы плот. Праект, агульны кошт якога складае амаль 10 мільёнаў еўра, мусіць быць рэалізаваны да 2020 года.
З дапамогай плоту, вышыня якога разам з калючым дротам складае амаль 3 метры, улады Латвіі спадзяюцца абмежаваць колькасць нелегальных мігрантаў.
Цікава, што да 2020 года падобны плот на мяжы з Беларуссю спадзяецца пабудаваць і Літва.