Сёння абвесцяць прысуд па справе аб забойстве бензапілой
Абвяшчэнне прысуда па спарве Улада Казакевіча, які бензапілой і сякерай забіў адну жанчыну ў гандлёвым цэнтры “Еўропа” і параніў яшчэ дзвюх, адбудзецца ў будынку суда Маскоўскага раёна. Пачатак прызначаны на 10.30.
Суд па справе Казакевіча працягваўся 10 дзён. За гэты час абвінавачаны шакаваў прысутных сваімі заявамі аб матывах злачынства і намерам працягваць забіваць людзей пасля вызвалення. "Я не шкадую, што загінула гэтая жанчына. Я шкадую толькі аб тым, што мала людзей забіў", — сказаў Казакевіч у першы дзень працэса.
Пракурор запрасіў для Улада Казакевіча пакаранне ў выглядзе 15 гадоў пазбаўлення волі. Гэта максімальна магчымы тэрмін. На момант здзяйснення злачынства абвінавачаны не меў 18 гадоў, таму ў дачыненні да яго нельга прымяняць смяротнае пакаранне.