Сёння адбудзецца поўнае сонечнае зацьменне, але беларусы яго не ўбачаць
2 ліпеня адбудзецца поўнае сонечнае зацьменне. Яно будзе доўжыцца 4 хвіліны 33 секунды, але беларусы яго не ўбачаць. Калі поўны Месяц заслоніць Сонца, у Беларусі будзе позні вечар — 22:23.
“На жаль, беларусы гэтага не пабачаць, — распавядае Еўрарадыё астрафатограф Віктар Малышчыц. — Мабыць, да канца гэтага года нічога такога не будзе. Нават частковых фаз зусім не будзе відаць”.
Найбліжэйшае частковае сонечнае зацьменне, якое можна будзе назіраць з тэрыторыі Беларусі, адбудзецца толькі ў 2021 годзе. А сённяшняе зацьменне будзе відаць у Паўднёвай Амерыцы — у Балівіі, у Перу, у Эквадоры, у Парагваі і ва Уругваі, а таксама ў некаторых рэгіёнах Бразіліі, Калумбіі, Панамы і Венесуэлы — і паўднёва-ўсходняй частцы Ціхага акіяна.
Для жыхароў паўночнай часткі Зямлі, якія не змогуць убачыць поўнае зацьменне ўжывую, НАСА арганізуе анлайн-трансляцыю.