Сёння адбудзецца святкаванне першых угодак кнігарні "логвінаЎ"
Да самага вечара тут будуць выступаць вядомыя пісьменнікі і барды.
Грамадская кампанія "Будзьма беларусамі!" і выдавецтва "Логвінаў" 12 лютага святкуюць першыя ўгодкі існавання кнігарні "логвінаЎ", паведамляе сайт Галерэі сучаснага мастацтва "Ў".
Кожнаму, хто зойдзе ў гэты суботні дзень у кніганю "Ў" (нават без усякай мэты), кампанія "Будзьма беларусамі!" падарыць СD-зборнік.
Падзеі ў кнігарні пачнуцца ў 14.30 дзіцячым літаратурным ранішнікам з удзелам Віктара Жыбуля, Веры Бурлак і Андрэя Хадановіча. Затым да самага вечара тут будуць выступаць вядомыя пісьменнікі і барды, а таксама адбудзецца абвяшчэнне вынікаў літаратурнай прэміі імя Максіма Багдановіча. Мерапрыемства пройдзе пры падтрымцы грамадская кампанія "Будзьма беларусамі!".