Сёння "Белавія" выканае два рэйса ў Егіпет

Сёння "Белавія" выканае два рэйса ў Егіпет

7 лістапада "Белавія" выканае два рэйса ў Егіпет (з Мінска ў Хургаду). Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар авіякампаніі Анатоль Гусараў. Паводле яго слоў, такое рашэнне было прынятае "пасля кансультацый і вывучэння сітуацыі". Сёння працягнецца яе маніторынг. Ці будуць прыпыненыя палёты самалётаў з Беларусі ў Егіпет, пакуль невядома, адзначыў Гусараў. Вядома, што бліжэйшы рэйс "Белавіі" ў Шарм-эль-Шэйх запланаваны на нядзелю.

Як паведамляла Еўрарадыё, учора расійскія ўлады прыпынілі палёты самалётаў у Егіпет да высвятлення прычын катастрофы А321, у якой загінулі 224 чалавекі.

Як інфармуе РІА "Новости", дырэктар дэпартамента па авіяцыі міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі Уладзімір Косцін заявіў, што наша краіна пакуль не будзе забараняць сваім авіякампаніям палёты ў Егіпет. "Мы не лятаем над Сінайскім паўвостравам. Мы ляцім на ўсход ад яго і туды не заходзім. Таму гаворкі пра праблемы з бяспекай у нас няма", — адзначыў чыноўнік. На панядзелак запланаваная спецыяльная нарада на гэтую тэму.

На чым лётаюць "Белавія" і замежныя авіякампаніі (інфаграфіка)

Сёння "Белавія" выканае два рэйса ў Егіпет

Фота: Arcturus, БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі