Сёння на футбольным чэмпіянаце Еўропы пройдзе фінальны матч

Сёння на футбольным чэмпіянаце Еўропы пройдзе фінальны матч

У нядзелю, 10 ліпеня, на футбольным чэмпіянаце Еўропы пройдзе фінальны матч. У ім на парыжскім стадыёне "Стад дэ Франс" сустрэнуцца зборныя Францыі і Партугаліі, пачатак а 22-й гадзіне. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 1". Букмекеры вераць у перамогу французаў.

Фінал “Еўра-2016” на “Беларусь-1” пракаментуе беларускамоўны Павел Баранаў

Вядома, што ў фінале згуляе абаронца партугальцаў Пепе, які не гуляў у паўфінальным матчы з Уэльсам і ўжо аднавіўся пасля траўмы.

Нагадаем, шлях кожнай з каманд да фінальнага матчу.

Зборная Францыі ў групавым раўндзе выйграла ў Румыніі — 2:1, Албаніі — 2:0, згуляла ўнічыю 0:0 са Швейцарыяй. У 1/8 фіналу французы выйгралі ў зборнай Ірландыі — 2:1, у чвэрцьфінале разграмілі Ісландыю — 5:2, у паўфінале перамаглі Нямеччыну — 2:0.

Зборная Партугаліі ў групавым раўндзе тройчы згуляла ўнічыю: 1:1 з Ісландыяй, 0:0 з Аўстрыяй, 3:3 з Венгрыяй. У 1/8 фіналу ў дадатковы час была атрыманая перамога над Харватыяй — 1:0, у 1/4 фіналу па пенальці партугальцы выйгралі ў Польшчы (5:3, асноўны час — 1:1), у паўфінале перайгралі Уэльс — 2:0.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі