Сёння ноччу амаль па ўсёй Беларусі — замаразкі

Кава

Кава / pixabay

Уначы і раніцай 19 кастрычніка на большай частцы тэрыторыі Беларусі сіноптыкі чакаюць замаразкаў. Чакаюць, што тэмпература паветра ў ноч на чацвер апусціцца да 0..-4°C.

"У ваколіцах Мінска замаразкі 0..-2°C", — кажуць у Гідраметцэнтры.

Наогул жа ў чацвер, 19 кастрычніка, надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты і халодная няўстойлівая паветраная маса. Максімальная тэмпература днём +4..+10°С.

А ў пятніцу і суботу, 20-21 кастрычніка, на Беларусь будуць перамяшчацца атмасферныя франты з тэрыторыі Польшчы. У паўночных рэгіёнах захаваецца ўплыў халоднай няўстойлівай паветранай масы. Але ўжо днём, 21 кастрычніка, на паўднёвы захад Беларусі пачне паступаць цяпло.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі