Сёння павялічваюцца аб’ёмы паставак расійскай нафты ў Беларусь
З 14 красавіка павялічваюцца аб’ёмы паставак расійскай нафты ў Беларусь. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на “Белнафтахім”. Як вядома, прынцыповая дамоўленасць па пастаўках нафты ў нашу краіну была дасягнутая 3 красавіка на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Учора Беларусь і Расія падпісалі пакет дакументаў у нафтагазавай сферы. Штогод будзе пастаўляцца 24 млн тон нафты, а з 2021 года аб’ёмы гэтых паставак могуць павялічыцца.
“У першым паўгоддзі расійскі бок паставіць у Беларусь увесь аб’ём нафты, які быў запытаны”, — інфармуе “Белнафтахім”.