Сёння праваслаўныя хрысціяне святкуюць Вялікдзень
Жыватворны агонь, Іерусалім
Сёння праваслаўныя хрысціяне Беларусі святкуюць сваё галоўнае свята — Вялікдзень.
Паводле Евангелля ад Іяана, Ісус Хрыстос быў укрыжаваны ў дзень юдэйскай Пасхі — у той год яна прыйшлася на пятніцу. Але ў нядзелю яшчэ да ўзыходу сонцы яго труну знайшлі пустой. А пазней Ісус з'явіўся перад сваімі вучнямі.
Старазапаветны Вялікдзень святкавалі ў памяць выйсця габрэйскага народа з егіпецкага палону. У хрысціянстве назва гэтага свята набыла новае значэнне: перамога жыцця над смерцю.
Праваслаўная царква святкуе Вялікдзень сорак дзён. Менавіта столькі дзён, паводле хрысціянскага вучэння, Ісус з'яўляўся сярод апосталаў пасля Уваскрасення. Кожны год на саракавы дзень пасля Вялікадня праваслаўныя хрысціяне сустракаюць свята Узнясення.
А тут можна паглядзець трансляцыю велікоднага богаслужэння з мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.