У Храме Труны Гасподняй у Іерусаліме сыйшоў прасвядны агонь

Прасвядны агонь

Прасвядны агонь / Скрыншот з відэа РИА Новости

У Храме Труны Гасподняй у Іерусаліме сыйшоў прасвядны агонь. Падзея, як звычайна, выклікала шалёны ажыятаж у праваслаўных хрысціянаў, якія гэтымі днямі святкуюць Вялікдзень.

Тым часам журналіст з Грэцыі даказаў, што цуд Сашэсця прасвяднага агню — зусім не цуд. А потым выйграў суд пра паклёп і разгалошванне персанальных даных супраць праваслаўных іерархаў.

Дзімітрыс Алікакас пад выглядам грэцкага паломніка прыехаў у Іерусалім і пагаварыў з супрацоўнікамі тамтэйшага патрыярхата. Адзін з іх (прычым не хто-небудзь, а арцыбіскуп Ісідар) прызнаўся, што ўласнаруч запальваў лампаду на Труне Гасподняй звычайнай запальнічкай. Не адзін і не два разы. "Вось гэтымі самымі рукамі".

29 сакавіка ў Афінах скончыўся апошні суд на гэтую тэму. "Гэты юрыдычны вынік азначае сабой трыумф журналісцкага расследавання і рашучае абвяржэнне хлусні даўжынёй у шмат стагоддзяў", — радуецца Алікакас.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі