Сёння пройдзе першы матч мінскага "Дынама" і зборнай клубаў экстралігі

Сёння пройдзе першы матч мінскага "Дынама" і зборнай клубаў экстралігі

Першы таварыскі хакейны матч паміж мінскім "Дынама" і зборнай клубаў экстралігі пройдзе ў аўторак на "Мінск-Арэне". Пачатак у 19:30. Уваход вольны, балельшчыкаў пачнуць запускаць на трыбуны ў 18:30. Уладальнікі сезонных абанементаў змогуць трапіць на трыбуну А за дзве гадзіны да пачатку паядынку. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5".

Дагэтуль дакладна невядома, якая мэта паядынкаў. Федэрацыя хакею анансавала іх у суботу пасля жорсткай крытыкі мінскіх дынамаўцаў, якую выказаў кіраўнік дзяржавы. Было заяўлена толькі, што "спартыўны вынік матчаў будзе мець высокае значэнне".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі