Сёння спаўняецца 40 дзён са смерці Рамана Бандарэнкі

Сёння спаўняецца 40 дзён са смерці Рамана Бандарэнкі

21 снежня спаўняецца 40 дзён са смерці мастака Рамана Бандарэнкі.

31-гадовы мастак памёр 12 лістапада ў мінскай Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. Ён быў аўтарам графіці дыджэяў Перамен, ад якога і пайшла назва двара — "Плошча Перамен".

Увечары 11 лістапада Бандарэнка выйшаў у двор на "Плошчу Перамен", калі невядомыя зразалі там бел-чырвона-белыя стужкі з агароджы. Рамана збілі і завезлі на мікрааўтобусе ў Цэнтральнае РУУС Мінска. Пазней яго адтуль даставілі ў рэанімацыю ў цяжкім стане. Медыкі не змаглі выратаваць Бандарэнку.

"Я выходжу" — гэтыя апошнія словы мастака, напісаныя ў чаце, сталі адным з лозунгаў пратэставага руху.

У датычнасці да збіцця Рамана Бандарэнкі падазраюць старшыню Федэрацыі хакея Дзмітрыя Баскава і неаднаразовага чэмпіёна свету па тайскім боксе і кікбоксінгу Дзмітрыя Шакуту. Па гібелі Бандарэнкі дагэтуль ідзе праверка, крымінальная справа так і не пачатая.

Затое ўлады пачалі крымінальную справу на доктара Арцёма Сарокіна і журналістку TUT.by Кацярыну Барысевіч, якія паведамілі, што ў крыві Бандарэнкі не было слядоў этанолу. Паводле ж афіцыйнай версіі, агучанай і Следчым камітэтам, і Аляксандрам Лукашэнкам, мастак быў п'яны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі