Sziget рыхтуецца да зімы і запускае снежны фэст у Будапешце і Вене

Напрыканцы лістапада у Будапешце і Вене пройдзе “Fridge Festival” (“Лядоўня”). Цягам некалькіх дзён аматары ўсіх магчымых зімовых відаў спорту будуць балдзець ад сноўбордаў, лыж і саначак пад сусветна любімых дыджэяў і музыкаў. Лайн-ап пакуль “coming soon”, але тое, што за Fridge сёлета ўзяўся Sziget Cultural Management, арганізатар найбуйнейшага еўрапейскага фэсту “Сігет”, абяцае як мінімум зорную праграму.
 
У Будапешце “Fridge” пройдзе на 52 гектарах Hungexpo, дзе таксама будзе вялікі кірмаш зімовых прыбамбасаў ды чрэваўгоддзе з глітвейнам. У Вене ж акцэнт будзе на спаборніцтвах. На дунайскім востраве ўсталююць вялікі трамплін, на якім пазмагаюцца сноўбордавыя і лыжныя профі з усяго свету. Хоць даты мерапрыемстваў у Будапешце і Вене супадаюць, пры жаданні, можна пабываць на абодвух фэстах. Сталіцы знаходзяцца на такой жа адлегласці адзін ад аднаго, як Мінск і Вільня. 
 
21-24 лістапада — Будапешт і 22-23 лістапада — Вена. Кошты ад 39 да 120 еўра. Снегавікі, наперад!
 
Фота: www.funzine.hu

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі