Таццяну Гацуру-Яворскую выпусцілі з "Валадаркі"

Таццяну Гацуру-Яворскую выпусцілі з "Валадаркі"

Праваабаронцу Таццяну Гацуру-Яворскую адпусцілі з мінскага СІЗА №1 ("Валадарка"). Калі выпускалі, ёй сказалі, што адпала неабходнасць трымаць яе за кратамі.

Абвінавачанне ёй не выставілі.

У камеры Гацура-Яворская сядзела з Юліяй Слуцкай ("Прэс-клуб") і Анжалікай Борыс (Саюз палякаў).

Таццяна — адна з арганізатарак выставы “Машына дыхае, а я не”. 6 красавіка ў яе дома правялі ператрус, а яе саму затрымалі.

15 красавіка стала вядома, што мужа Таццяны Уладзіміра Яворскага дэпартуюць з Беларусі на 10 гадоў.

Беларускія праваабаронцы прызналі Гацуру-Яворскую палітзняволенай. У яе абарону выказалася Еўрапейская кінаакадэмія і паўсотні кінаарганізацый з розных краін: там Таццяну ведаюць як арганізатарку кінафэсту WATCH DOCS Belarus, які прысвечаны фільмам а бправах чалавека.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі