Талаковы эфір. Як на кішэнны дапаможнік "Абаронім мову!" сабралі 2535 рублёў
Колькасць ахвочых сказаць ці напісаць у інтэрнэце што-небудзь абразлівае пра беларускую мову не тое, каб увесь час расце, але як мінімум знаходзіцца на пастаянным узроўні. На думку каманды праекта “Абаронім мову!”, гаворка ідзе пра сапраўдную дыскрымінацыю мовы і беларускамоўных беларусаў.
Рашэнне, якое прапануюць энтузіясты, — выдаць кішэнны дапаможнік "Абаронім мову!" з парадамі, інструкцыямі, вытрымкамі з заканадаўства і прыкладамі зваротаў, якія спрыялі б таму, каб на беларускай мове размаўлялі больш, а ахвочых абразіць яе рабілася менш. Пра ініцыятыву, якая сабрала на краўдфандынгавай платформе “Талака” 2535 рублёў з 2000 неабходных, Еўрарадыё распавядаюць кіраўнікі праекта “Абаронім мову!” Аліна Нагорная і Ігар Случак.
Слухаць ці спампаваць падкаст эфіру ніжэй.