Талаковы эфір: як сабраць 4000 рублёў на настольную гульню Flixa Classic
І дарослым, і дзецям у Беларусі не стае фінансавай адукацыі. Не, грошыкі-та ў краме мы лічыць умеем. А вось весці ўлік асабістых фінансаў, разбірацца ў банкаўскіх унёсках, інвеставаць у стартапы і адкрываць бізнесы — гэта ўжо нейкая магія для абраных.
Ці не? Аўтары настольнай эканамічнай гульні Flixa Classic спадзяюцца зрабіць эканоміку даступнай кожнаму! А каб выдаць не менш за 100 асобнікаў другога, дапоўненага дадаткам "І грымнуў крызіс!" выдання гульнi ў вялікай скрынцы, каманда праекта пачала краўдфандынг-кампанію на платформе "Талака".
"Мы стамілiся прасіць прабачэння перад тымі, хто хоча гэтую гульню на роднай мове! Таму і запрашаем вас падтрымаць гэты асобны наклад, што адрознiваецца як ад русскамоўнага, так i ад ангельскага ды латышскага. Гэты будзе самы падрабязны ды лепшы!", — абяцаюць яны.
Пра эканамічную настолку Flixa Classic гаворым з кіраўніком праекта Канстанцінам Уладзіміравым-Жураўскім.