"Талаковы эфір": як сабраць 1600 рублёў на паштоўкі з "Уладарамі Случчыны"

"Талаковы эфір": як сабраць 1600 рублёў на паштоўкі з "Уладарамі Случчыны"

Ці ведаеце вы, што ў гісторыі Беларусі была не толькі Анастасія Слуцкая, але і Соф'я Слуцкая? Наўрад ці: праблема ў тым, што Случчыне прысвечана зусім няшмат выданняў і сувеніраў. Суседні Нясвіж купаецца ва ўвазе турыстаў, а пра Слуцк, які ўпершыню згадваецца на 100 гадоў раней, яны згадваюць рэдка...

Случчане вырашылі змяняць сітуацыю — і для пачатку выдаць серыю паштовак "Уладары Случчыны" з біяграфіямі славутых беларусаў, якія мелі дачыненне да кіравання горадам. А каб выдаць паштоўкі, Алесь Дастанка і Вікторыя Капская пачалі краўд-кампанію на сайце "Талака".

Як праходзіць збор сродкаў, чым запомнілася Соф'я Слуцкая і прычым тут Пётр I? Кіраўнікі краўд-кампаніі адказваюць на гэтыя пытанні ў "Талаковым эфіры". Размова пачнецца ў 16:45. Трансляцыю са студыі можна глядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі