"Талаковы эфір": як падтрымаць Hrodna.life, што піша навіны па-беларуску ў кайф

"Талаковы эфір": як падтрымаць Hrodna.life, што піша навіны па-беларуску ў кайф

Сайт Hrodna.life — адно з самых яркіх выданняў на Гарадзеншчыне. Праект спецыялізуецца на мясцовых навінах: асвятляе важныя гарадскія падзеі, жыццё, дасягненні і праблемы Гродна і гродзенцаў, піша пра гісторыю горада і пра тое, як зрабіць яго лепшым. І робіць усё гэта па-беларуску!

Але для пастаяннай штодзённай працы сайту не хапае грошай. Яны патрэбныя на тэхнічнае забеспячэнне і падтрымку, а таксама на ганарары аўтарам. Hrodna.life вырашылi збіраць сродкі краўдфандынгам на сайце "Талака". Ці спрацуе гэта? Ці гатовыя гродзенцы плаціць за кантэнт на фоне таго, што ў Беларусі няма ніводнага ўдалага кейса з платнай падпіскай на сайты? Пра гэта Еўрарадыё распавядае Ірына Новік, рэдактарка спецпраектаў Hrodna.life.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі