Талаковы эфір: як сабраць на відэаклуб Abodva.by… 99 рублёў за месяц
Цяперашнія сацсеткі грунтуюцца на статычных фота людзей, якія не раскрываюць міміку, эмоцыі і голас чалавека. У Facebook была спроба пагуляцца ў відэа на аватарках, калі карпарацыя Марка Цукерберга набыла беларускі стартап MSQRD. Але гэта хутка скончылася.
Каманда Abodva.by прапануе вырашыць праблему, стварыўшы сацыяльную сетку з абавязковым відэапрывітаннем ад кожнага карыстальніка. Свой праект яны называюць відэаклубам і “спосабам знайсці чалавека онлайн і мець адносіны офлайн. Асабістыя і прафесійныя”.
Чым праект адрозніваецца ад сайта знаёмстваў, ці ахвотна беларусы запісваюць відэа і дзеляцца эмоцыямі, як падрыхтаваць эфектнае відапрывітанне і, нарэшце, чаму толькі 99 рублёў за месяц? На гэтыя пытанні ў сённяшнім “Талаковым эфіры” — супольным праекце Еўрарадыё і Talaka.org — адказваюць удзельнікі краўдфандынгавай кампаніі Abodva.by.