"Радыкалізацыя" Ціханоўскай і "эканомія" Лукашэнкі. Галоўныя сэнсы 17 сакавіка
Святлана Ціханоўская / @tsikhanouskaya
Рэпрэсіі супраць беларусаў і вайна супраць украінцаў вымусілі радыкалізавацца Святлану Ціханоўскую. І гэта заканамерна, мяркуе палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў. А эканаміст Уладзімір Кавалкін лічыць, што востры недахоп грошай у бюджэце, пра што сведчыць заява Лукашэнкі пра пачатак эканоміі бюджэтных сродкаў, можа выліцца ў скарачэнне выдаткаў на інфраструктуру, рамонты і прыбіранне вуліц.
Мы падрыхтавалі для вас самыя важныя падзеі і сэнсы пятніцы, 17 сакавіка, у вечаровый праграме Еўрарадыё "ЕўраЗУМ".
Таймлайн:
1:27 “Як дапаможа Беларусі “радыкалізацыя Ціханоўскай”: размова з Віталём Цыганковым
14:21 Навіны спорту
15:59 Уладзімір Кавалкін пра тое, чаму Лукашэнка раптам вырашыў эканоміць
22:50 Навіны шоў-бізу
25:05 Прапрацавала месяц і не дапрасілася заробку: як уцекачы шукаюць працу ў Беларусі
ЯК СЛУХАЦЬ "ЕЎРАЗУМ"?
Кожны будні дзень а 18:00 на сайце euroradio.fm і на спадарожніку: ASTRA 4A—4,8° на ўсход, частата 12379.62 МГц, гарызантальная палярызацыя, хуткасць патоку 27.5 Ms/s, карэкцыя памылкі (FEC) 3/4.
Кожны будні дзень а 23:05 на FM-хвалях Радыё “Рацыя”:
98,1 FM у ГРОДНЕ, Ваўкавыску, Шчучыне, Лідзе, Мастах, Лунне, Сапоцкіне, Бераставіцы, Скідзелі, Індуры, Зэльве, Азёрах
99,2 FM у БРЭСЦЕ, Камянцы, Маларыце.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.